Дата ў гiсторыi
22 снежня 1888 г. нарадзіўся Леан Уладзіслаў Радзівіл.
Апошні ўласнік Нясвіжскага палаца з’явіўся на свет у Берліне. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу, падчас Першай сусветнай — у генштабе Расійскай арміі. У 1919-м далучыўся да Войска Польскага, удзельнічаў у Польска-савецкай вайне, служыў у аддзеле выведкі пры генштабе.
У 1928-м паводле запавету Антонія Альбрэхта стаў уласнікам вялізных надзелаў зямлі і маёмасці, уключна з палацам у Нясвіжы. Ад гэтага часу Леан Уладзіслаў займаўся гаспадарчымі пытаннямі, камерцыяй, а для сябе — паляваннем і жывапісам. Навацыяй можна лічыць адчынены ім агурковы завод у Радзівілмонтах.
Усё памяняў 1939 год. Нясвіж быў заняты Савецкай Арміяй, Радзівіла арыштавалі… Леан сядзеў у Мінску, пасля ў Маскве. Вызваліцца дапамог цуд, а дакладней — сувязі сям’і з італьянскай арыстакратыяй. Яго памянялі на камуністаў — вязняў рэжыму Мусаліні. Так апошні ўласнік Нясвіжа пераехаў у Італію, пазней у Англію, дзе памёр у 1959 годзе.
@Budzmaby