Што рабіць, калі на вуліцы галалёд? Склалі для вас новы слоўнічак, захавайце, каб не згубіць! ⠀ Правільна апранаймася! Калі вопратка доўгая, на прыступках прыпадымайце крысьсе. Падэшва мае быць рэльефнай і шурпатай, абутау без высокіх абцасаў. Не насіце ў руцэ торбы з доўгімі ручкамі ⠀ Правільна рухаймася! Тупайце дробненька і часта — мо ўдасца не пасьлізнуцца. Не бяжыце наўздагон аўтобусу. Акуратна пераходзьце дарогу ⠀ Правільна падайма! Страцілі раўнавагу — згрупуйцеся ці прынамсі сагніце ногі. Не выстаўляйце рукі ў бок падзеньня. Беражыце хвасьцец — яго можна зламаць. Лепей упасьці набок ⠀ Калі ўсё ж упалі Перш прыўзьніміце галаву, паварушыце канцавінамі, прыслухайцеся да адчуваньняў. Падымайцеся толькі тады, калі не адчуваеце вострага болю