На сівым даляглядзе, адчаю на зло, выспявае зара Беларусі. Каб у кожнай душы Сонца Праўды ўзышло я ў калядную ноч памалюся. Спавівае ў хляве Богамаці Хрыста. Уцялесіўся Бог не ў палацы. А ў палацы з крывавым загадам паўстаў Ірад цар, яго каты й дарадцы. Але Бог не з “бамондам” сягоння, а тут… Хор анёлаў пяе прастачынам…