Асновай для імперскіх прэтэнзіяў Расіі здаўна быў міф пра Старажытную Русь як агульную калыску саміх рускіх, беларусаў ды ўкраінцаў. Спакон вякоў, маўляў, нашы народы жылі разам, маючы супольны лёс, а любая спроба іх раз’яднаць — «злачынства» і «трагедыя»… Але гэты міф дагасае не толькі ва Украіне, але нават у Беларусі.
Барацьба канцэпцыяў, нашых бачанняў мінулага працягваецца. І беларусам трэба адваёўваць тут сваё месца, расчышчаць прастору для свайго варыянту. Інакш, не маючы бачання мінулага свайго, а не навязанага звонку, як мы можам прэтэндаваць на канцэпцыю будучыні?
https://novychas.online/poviaz/starazytnaruskija-ecjudy-ad-henadzja-semenczuka
Новы Час: незалежнае беларускамоўнае выданне
Пра Беларусь і па-беларуску: палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, мова, людзі. Навіны і аналітыка для тых, хто ўмее думаць самастойна.