Рэдкая з’ява: у Мар’інай Горцы перайменавалі завулак, названы ў гонар савецкага дзеяча і рэвалюцыянера
У Мар’інай Горцы перайменавалі завулак Фрунзэ. Адпаведнае рашэнне Пухавіцкага райсавета дэпутатаў апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, піша reform.by.
Цяпер гэты аб’ект вулічна-дарожнай сеткі будзе называцца вуліцай у гонар беларускага кампазітара Ігара Лучанка.
Але варта адзначыць, што ў горадзе ўсё роўна захаваецца вуліца Фрунзэ, якая якраз перасякаецца з вуліцай Лучанка.