СТУ́ДЗЕНЬ (studzień)
1. Першы месяц каляндарнага года.
А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысьцюткія сьнягі… Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць ня здолею даўгі. (Матэвушаў).
2. Размоўнае слова: тое, што і студзіна, квашаніна, халадзец.
Былі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. (Гаўрылкін).
#новыясловы