У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з’ўяляюцца безэквівалентнымі. Бярыце і…

У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з’ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

Панцак

Так называецца пярловая каша (ці суп).
1. Доўга стыў кавы пах гаркаваты, доўга стыў на стале панцак… В. Таўлай.
2. Хлопчык завагаўся: спакуса ўзрастала; аднак адказ быў цвёрды і зусім нечаканы: – А я панцаку пад’еў. М. Лужанін.

Цяпер і вы, сябры, ведаеце, што ясцё не якую-небудзь пярловую кашу, а сапраўдны беларускі панцак!

#гаворка