27 лютага – асноўны дзень “рэферэндуму”. Менавіта ў гэты дзень (не датэрмінова!) мы ідзем на ўчасткі і робім свае бюлетэні несапраўднымі.
Пакрокавы план дзеянняў на ўчастку: Вазьміце бюлетэнь у камісіі. У кабіне пастаўце ў бюлетэні два крыжыкі . Па магчымасці сфатаграфуйце бюлетэнь. Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання.
Рэкамендуем быць у шырокай вопратцы, мець з сабой непразрыстую тэчку, торбу ці пакет, каб вашы дзеянні па запаўненні бюлетэня і яго фатаграфаванню ў кабіне без фіранак не былі бачныя прысутным на ўчастку. Захаванне таямніцы галасавання – ваша права паводле выбарчага кодэксу.
Пасля выхаду з участку: Пацвердзіце свае дзеянні з бюлетэнем у чат-боце “Голас”. Дашліце ў чат-бот ZUBR інфармацыю пра парушэнні на ўчастку, калі вы іх заўважылі, і фотакопію пратаколу датэрміновага галасавання. Пасля закрыцця ўчастка дашліце у чат-бот ZUBR фотакопію пратаколу вынікаў галасаваньня (з двух бакоў).