Жыццё, сапраўды, як казка:Ідзеш ад бяды да бяды.То сцюжна, то слізка, то гразка,То моташна да жуды.Т…

Жыццё, сапраўды, як казка:
Ідзеш ад бяды да бяды.
То сцюжна, то слізка, то гразка,
То моташна да жуды.
Туманам забрана поле.
Ідзеш ад падзей да падзей.
Але не сляпая доля,
Бо плут твой цябе вядзе.
Канчаецца ўсё шчасліва, –
Шчаслівы ў казак канец, –
Заснеш пасяродку нівы,
Спакоены ўрэшце жнец
.
©Ніна Мацяш

Добрай ночы!
@mog_drive_chat