Беларуска-украінская рубрыка
Слаўны горад Астрог (Рівненская вобл. ва Украіне) – старажытны цэнтр рода князей Астрожскіх. У горадзе збярогся велічны старажытны замак Астрожскіх.
У свой час была знакамітай мясцовая акадэмія. З ёй звязаны паэт-панегірыст Андрэй Рымша, кнігадрукар Іван Фёдараў. Абодва лічацца выхадцамі з беларускіх зямель. Там была выпушчана знакамітая Астрожская Біблія.
З Астрогам звязаны гетман Канстанцін Астрожскі, які перамог маскоўскае войска ў 1514 годзе пад Оршай. Ён знакавая асоба, бо мужна змагаўся з захопнікамі.
Ну а калі Канстанціна Астрожскага мала, то ў Астрогу быў пахаваны і вядомы гетман Ян Хадкевіч (1560–1621). Яго войска, ў тым ліку, складалася з крылатых гусар, якія гукамі сваіх крылаў пужалі чужыя конныя атрады.