Аляксей «Тур» загінуў 13 сакавіка ў бітве пад Кіевам, прыкрываючы адыход сваіх братоў. На развітанні з Турам адзін з беларускіх дабраахвотнікаў зачытаў кранальны верш
Батальёну Кастуся Каліноўскага
«Прайду няўхільна цяжкі шлях Вайны бясконцай і крывавай. На нашых волатных плячах Уздымем сцяг шляхетнай славы!
Як Каліноўскі наш Кастусь Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна. Я вызваляю Беларусь Праз вызваленне Украіны!
Як Тур клянуся бараніць У пекле бітвы пабраціма. Наш гонар вечна будзе жыць У памяці маёй Радзімы.
Абавязкова павярнусь, Калі ў бітвах не загіну, У родны край, у Беларусь, Праз вызваленне Украіны!
Прайду няўхільна цяжкі шлях Вайны бясконцай і крывавай. На нашых волатных плячах Уздымем сцяг шляхетнай славы!»