#новыясловыВАЛАЦУ́ГА (vałacuha):1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча…

#новыясловы

ВАЛАЦУ́ГА (vałacuha):
1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.
2. Лаянкавае слова: пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца бяз справы.

ЗАНЯДБÁНЫ (zaniadbany):
1. Пакінуты без догляду.
2. Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага.
3. Такі, аб якім ня дбаюць; бедны.
Гэтаксама перакладаецца як “отверженный, пренебрежённый”.

ПАНЯВÉРКА (paniavierka) – няпэўны стан, сумненьне, нерашучасьць.

УШЧЭ́НТ (uščent) – поўнасьцю, зусім, дарэшты, датла.

МÁПА (mapa) – геаграфічная карта.