Францішак Багушэвіч – стваральнік новай беларускай літаратуры. Знакамітыя яго словы: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
Вось так асучаснілі выяву Багушэвіча (аўтар калажа Аляксандр Перагудаў). Можа і не выпадкова ён тут такі брутальны.
Музыкі кажуць, што вершы Багушэвіча лёгка чытаюцца як рэп. Вось, напрыклад, як Лявон Вольскі і Аляксандр Памідораў зачыталі рэп на верш “Немец”, які напісаны каля 140 год таму. Паслухайце. https://youtu.be/R-KYPwgv_Bo