Вячэрні кінапрагляд.
Катынь | Katyń | 2007
Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя». Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасня 1939 года і сканчаецца ўвосень 1945 года. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.