Казка пра веснавую песьню
У адным сумным-сумным горадзе адной сумна-вядомай краіны вельмі-вельмі бракавала цёплага роднага слова, бо неба над ёй ужо колькі гадоў было зацягнута халаднымі чорнымі хмарамі.
І вось аднойчы ў гэтую халодную вясну прыляцела ў горад кнігаўка і пачала пець тыя песьні, каторымі спрадвеку вясну цёплую клікала…
Не пасьпела яна нават пачаць, як прыбеглі чорныя людзі і давай кнігаўку гнаць: “Ды як ты насьмелілася ў нашай краіне свае песьні сьпяваць?! Бач ты, веснавыя песьні яна прынесла! Расчылікалася! А ну, ляці адсюль, і каб голасу твайго чуваць не было!”
Толькі забыліся чорныя людзі, што краіна гэтая ня іх, а кнігаўчына і нашая. І сабе яны нават баяліся прызнацца, што песьня цяпла напалохала іх да здранцьвеньня.
А здарылася тое, што здаралася ўжо не аднойчы: падхапілі песьню людзі, і паляцела яна рэхам па зямлі далей і далей у вясну.
Баба Гэля