Верш Аксаны Данільчык пра выбар, стойкасць і страх

M4

…Ну што ж, можна марыць аб небе высокім,
можна быць для кагосьці знічкай або мілавіцай.
Толькі, думаю, лепей самой быць як сокал,
і самой выбіраць, на чыю апускацца дзясніцу.

І я выбіраю, не зыходзячы з «варта – няварта»,
не зыходзячы з катэгорый «баяцца ці не баяцца»,
але я паспрабую і далей упарта
стаяць, нібы той алавяны салдацік.
Колькі змагу.

©Аксана Данільчык

Дабранач
@mog_drive_chat