«Я да самай смерці буду плакаць». Год таму ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак
Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарныя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах.
Родныя дагэтуль не ведаюць, чаму памёр мужчына: сям’і не перадалі вынікаў экспэртызы з прычынамі смерці, не выдалі заключэння з указанай прычынай смерці. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці таксама дагэтуль няма.
«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад смерцю. Я да самай смерці буду плакаць», — кажа маці Вітольда.
«Вясна» абвясціла 21 траўня — Днём палітвязня ў Беларусі.
Распавядаем, што цяпер з расследваннем смерці Вітольда Ашурка
На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка