Верш Віктара Яраца пра родны дым, успаміны і абліччы сяброў

M4

Родны дым гаркаваты над краем
разам з ветрам з палёў і лугоў
успаміны дакорам карае,
паўтарае абліччы сяброў.

Адгукнецца ў абдымках імёнаў
то крыніца, то чысты ручэй –
і нябёсы высокія звонам
б’юць па сэрцы гучней і гучней.

©Віктар Ярац

Дабранач
@mog_drive_chat