Верш Насты Кудасавай пра верас і залатую сасну

M4

Пабягу да сасны залацістае,
абдыму за шурпатую талію…
ззяе верас наўсцяж аметыстамі,
цішыню выдыхае крыштальную…

Наталілася золатам сонечным
чыстацела маё святаяннае,
і таму, нават збітая горыччу,
не ўпаду, не здранцвею, не звяну я.

Нават цемраю роспачы воглае
я прайду, я здалею, я выстаю.
тут чакаюць мяне з перамогаю
верас мой і сасна залацістая.

© Наста Кудасава

Добрага дня, беларусы!

@mog_drive_chat