У нядзелю 5 чэрвеня а 12:00 адбудзецца шпацыр па пасёлку Трактарнага завода па Святланай Грышкевіч.П…

У нядзелю 5 чэрвеня а 12:00 адбудзецца шпацыр па пасёлку Трактарнага завода па Святланай Грышкевіч.

Пасляваенная забудова пасёлка Трактарабудаўнікоў – гэта сапраўдны горад у горадзе. Ён павінен быў стаць ідэальным месцам для жыцця, але ўжо сёння значыцца ў планах на знос. Таму запрашаем вас пазнаёміцца бліжэй з гэтым куточкам Мінску, пакуль яшчэ можна да яго дакрануцца.

Месца сустрэчы: на галоўнай прахадной МТЗ (Даўгабродская, 29) Працягласць ~ 2 гадзіны

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры.

Па сваім жаданні і магчымасцям, вы можаце аддзячыць Набліжэнню. Вы самі вызначаецца суму падзякі

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне