Сімвалічна ў Год гістарычнай памяці ў Заводскім раёне для дзяцей, чые бацькі мабыць “па-за палітыкай…

Сімвалічна ў Год гістарычнай памяці ў Заводскім раёне для дзяцей, чые бацькі мабыць “па-за палітыкай”, адкрылі першую ў сталіцы летнюю змену ваенна-патрыятычнага лагера ГУЛАГ “Фарпост”.

Мерапрыемства адбылося на тэрыторыі вайсковай часткі 31802. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі раёна, в\ч 31802 і ваеннага камісарыята, а таксама вайскоўцы, будучыя юнармейцы, іх бацькі і выхаванцы Палацу дзяцей і моладзі «Золак».

Нагадаем, у траўні адбылося адкрыццё аднайменнага клуба, членамі якога сталі 42 навучэнцы ўстаноў адукацыі Заводскага раёна: https://t.me/mog_drive/8689

Удзельнікамі ж лагера сталі 33 падлеткі (20 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак) з Заводскага раёна. На працягу 9 дзён дзеці будуць знаходзіцца ў летніку з кругласутачным знаходжаннем. Там іх будуць вучыць “любіць” Радзіму і выхоўваць сапраўдны характар, смеласць, мэтанакіраванасць, патрыятызм і волю да перамогі.

Беларусы, калі ласка, беражыце вашых дзяцей! Яны – нашая будучыня!

@mog_drive_chat