25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Радкі з яго чароўнага летняга верша пра каханне нечака…

25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Радкі з яго чароўнага летняга верша пра каханне нечакана зрабіліся адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.

Гэты малюнак даслала нам мастачка, што вымушана была з’ехаць, але яе сэрца, як і сэрцы тысяч беларусаў замежжа, засталося на Радзіме.

І нас, беларусаў, не падзеляць адлегласці і межы. У розных гарадах і краінах мы смуткуем, смяемся, кахаем, чытаем вершы, малюем, дыхаем, змагаемся і маем агульную мару і агульную мэту на ўсіх: Беларусь будзе вольнай.

Пахне чабор!
Пахне вечна, для кожнага беларуса.

Файл для друку тут.