МоваЧую тваю жаўруковую музыкуЎ скошаных травах мурожных,Мова! Як сонца маё беларускае,Ты свецішся с…

Мова

Чую тваю жаўруковую музыку
Ў скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё беларускае,
Ты свецішся словам кожным.

Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе, родную, цёплую,
Жывую і непаўторную.

I калі ты мяне толькі паклічаш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе вялікую
У сэрцы сваім маленькім.

© Яўгенія Янішчыц, 1967?

Дзякуй падпісчыкам
@mog_drive_chat