453 гады таму продкі беларусаў, літоўцаў, палякаў і украінцаў аб’ядналіся ў адну дзяржаву
У гэты дзень у 1569 годзе была падпісана Люблінская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Асноўнай прычынай аб’яднання дзвюх дзяржаў лічыцца ўзмацненне ціску Масковіі на ВКЛ. Якраз у гэты момант ішла страшная, 25-гадовая Лівонская вайна. ВКЛ мела патрэбу ў саюзніку. І яна звярнулася да Польшчы.
Адзіная дзяржава праіснавала больш за 200 гадоў, але ў выніку знікла з мапы свету з-за ўнутраных супярэчнасцяў і ўзмацнення суседзяў — Аўстрыі, Прусіі і Расіі.
Сёння краіны, якія некалі заключылі Люблінскую унію, зноў выступаюць за інтэграцыю супраць агульнага моцнага ворага. Адно з такіх аб’яднанняў узнікла ў 2020 годзе і носіць назву Люблінскага трохкутніка. Як лічыце, ці зможа ў будучыні да яго ўдзельнікаў — Літвы, Польшчы і Украіны, далучыцца Беларусь?
#Архив