ШТО ДЗЕ КАЖУЦЬ КАТЫ: ПАДСУМУЙМА
У залежнасьці ад таго, дзе спытаць, кот можа мяўкаць, каўкаць, няўчыць… Нават у суседніх вёсках бывае па-рознаму.
А яшчэ ж кот выказваецца розна ў розных сытуацыях: скажам, курняўкае ў бальшыні гаворак — гэта пра асобнае кацінае слова, лагоднае або жаласнае, і яўкае — ня тое самае, што мяўкае/каўкае.
Калі кот шчасьлівы, дык ён вуркоча, або вурчыць, або муркае. Пра гэта кажуць дзе-нідзе таксама курняўкае, курню пяе (на паўночным захадзе скажуць, што і ўсхваляванае мяўканьне — гэта „курняў“). Каб выклікаць вуркатаньне, трэба ката накарміць і пагладзіць. Але будзьце пільнымі: бывае, каты вурчаць таксама тады, калі ім страшна ці балюча, — для аўтапсыхатэрапіі.