“Па падліках гісторыкаў, у 1944-1946 гг. у Беларусі органамі НКУС (НКВД) было праведзена 4596 аперацыі накіраваных супраць украінскага, польскага і беларускага нацыянальнага падполля”.
“Уявім, што дазвол на эксгумацыю атрыманы. І былі б знойдзеныя парэшткі забітых ахвяраў. Гэта была б праблема для «беларускіх уладаў» у адносінах з Расіяй, таму што Расія адназначна супраць раскрыцця такіх злачынстваў, якія будуць дадаткова абцяжарваць і да гэтага кашмарны спіс забойстваў зробленых Савецкім саюзам”.
“Гэта было самае масавае забойства цывільнага насельніцтва ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны і да Балканскіх войнаў”.
12 ліпеня 1945 г. на абшарах Аўгустоўскае пушчы распачалася чэкісцка-армейская аперацыя, мэтаю якой было ліквідаваць антысавецкае падполле. Маштабную акцыю, што пазней атрымала назву “Аўгустоўская аблава”, праводзіла больш за 40 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай…