15 ліпеня 1924 года у БССР была распачата беларусізацыя як афіцыйная дзяржаўная палітыка.Планавалас…

15 ліпеня 1924 года у БССР была распачата беларусізацыя як афіцыйная дзяржаўная палітыка.
Планавалася:
– перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай арміі на беларускую мову;
– вылучэньне беларусаў на партыйную і прафсаюзную работу;
– арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове.

Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыцьцявіць на працягу 1-3 гадоў.

На фота дакумент 1931 года – Пасьведчаньне аб сканчэнні курсаў па падрыхтоўцы дарожных дзясятнікаў грунтовых дарог.
Выкладалі наступныя дысцыпліны:
– грамадазнаўства;
– беларуская мова;
– дарожная справа;
– гэадэзія;
– каштарысы;
– матэматыка.

Як Вы думаеце, ці вернецца калі-небудзь у праграму навучаньня дарожных майстраў грунтовых (і не толькі) дарог, беларуская мова і грамадазнаўства?
©