Зноў невясёлыя навіны з невялікіх гарадоў: у Драгічыне і Іванаве губазік на выездзе ладзіць дзікае п…

Зноў невясёлыя навіны з невялікіх гарадоў: у Драгічыне і Іванаве губазік на выездзе ладзіць дзікае паляванне, са стралянінай затрымліваюць актывістаў.

У такія моманты разумееш, як цяжка актывістам у мястэчках і вёсках: чалавек заўсёды на віду, а “міліцыя” часам паводзіць сябе яшчэ больш нахабна, чым у Менску.

Але нашыя людзі не здаюцца. І калі раней былі невялікія ланцужкі салідарнасці ля вёсак і размаляваныя цюкі саломы, то зараз гараць ралейныя шафы, а ў Беларускі Гаюн рэгулярна ідзе інфармацыя пра перамяшчэнні варожай тэхнікі.

Мы дзякуем усім партызанам, што рызыкуюць дзеля нашай агульнай перамогі. Беларусь перажывае найцяжэйшыя часы, але яе моц і яе багацце – гэта людзі. Людзі, якіх не спыніць нішто.

Беларусь і беларусы будуць вольнымі!
Жыве Беларусь!