У адрамантаваным крыле будынка “36-я гарадская паліклініка” (мiкрараён Шабаны, вул. Бачыла, 9) адно…

У адрамантаваным крыле будынка “36-я гарадская паліклініка” (мiкрараён Шабаны, вул. Бачыла, 9) адноўлены прыём пацыентаў.

У ім размясціліся педыятрычнае аддзяленне і лабараторыя. Вузкія спецыялісты перабраліся сюды падчас рамонту іх памяшканняў у іншым крыле.

Таксама тут зараз знаходзяцца тэрапеўтычныя аддзяленні № 1 і 2, стаматалагічнае аддзяленне, даўрачэбны кабінет, рэгістратура.
А вось структурныя падраздзяленні ўстановы, размешчаныя па вул. Герасіменкі і вул. Красіна, там і застаюцца.
Чакаем агульнага заканчэння рамонту будынка паліклінікi.