Дата ў гісторыі
30 ліпеня 1937 года ў СССР быў запушчаны «КАНВЕЕР СМЕРЦІ».
Найбуйнейшай масавай аперацыяй Вялікага тэрору стала аперацыя па сакрэтным загадзе НКУС ад 30 ліпеня 1937 года “Аб аперацыі па рэпрэсаванні былых кулакоў і іншых антысавецкіх элементаў”.
Загад, які адкрыў шлях да масавых забойстваў нявінных людзей, быў упершыню апублікаваны ў газеце “Праца” ад 4 чэрвеня 1992 года. У адрозненне ад адкрытых паказальных працэсаў над савецкай элітай, аперацыя па загадзе № 00447 тычылася шараговых грамадзян, сярод якіх былі сяляне, працоўныя, сельскае духавенства, асацыяльныя элементы, крымінальнікі і былыя сябры апазіцыйных партый. Прыгаворы выносіліся рэспубліканскімі, краявымі і абласнымі тройкамі НКУС.
На падставе гэтага загада са жніўня 1937 г. па лістапад 1938 г. 390 000 чалавек былі пакараныя, 380 000 адпраўленыя ў лагеры ГУЛага. Устаноўленыя першапачаткова квоты – рэпрэсаваць 268 950 чалавек, з якіх 75 950 расстраляць, былі перавышаны ў некалькі разоў.