Як заставацца ў Беларусі — і бяспечна захоўваць фоты з пратэстных маршаў? Вядома, найлепшы спосаб — флэшка, закапаная ў лесе да лепшых часоў. Але калі ў вас толькі смартфон — Пара важных парадаў ад сузаснавальніка By_Help Аляксея Лявончыка:
– пачысціце смартфон ад здымкаў;
– пракантралюйце, каб у воблака не зліваліся фота з прыкладанняў і сацсетак. Рассінхранізуйце іх. Бо інакш вам можа здавацца, што са смартфона вы ўсё прыбралі, але ў воблаку ўсё застанецца;
– загрузіце здымкі ў воблака ў ручным рэжыме, а пасля адразу выдаліце са смартфона. Не сінхранізуйце воблака з тэлефонам аўтаматычна. Бо калі смартфон трапіць у рукі сілавікоў — даламаюцца да воблака, бо будзе відаць, дзе яно.
Чаму гэта важна?
Сістэма працуе так: каго-небудзь узялі па адміністратыўцы — знайшлі фоткі — папоўнілі базу — на фотках знайшлі сяброў — прыйшлі па іх — залезлі ў тэлефоны — папоўнілі базу — знайшлі фоткі з іншымі сябрамі. Ланцужок паўтараецца, і канца гэтаму пакуль, на жаль, не бачна.