Дзевятага жніўня – не простая дата Калі рэчаіснасць у нос дала Нам свяціў, як нас кідалі за краты Апошні ўсмех Тарайкоўскага Мінск узняўся, Пінск проста біў морды ім Зноў Гародня на міг стала вольнаю Рэчы адвечныя зрабіліся моднымі Свабода – што ў час Нерона ікона Адыйшлі. Не скарыўшыся ні дубцу ані стрэльбе Ды нідзе не чуючы сябе як дома Але так ці інакш у планах сустрэча на Эльбе На дзевятага жніўня – на дзень Пералома.