Сёння дзень памяці Якуба Коласа
Далучыцца да ўрачыстага ўскладання кветак да помніка класіку на Вайсковых могілках запрашае музей Якуба Коласа.
Аддаць даніну пашаны дзядьку Якубу прыйдуць беларускія паэты і пісьменнікі, члены сям’і — унукі і праўнукі Коласа, і прыхільнікі творчасці паэта.
Будуць чытанні вершаў ды ўспаміны.
Дата: 13 жніўня
Час: 13.00
Месца: Вайсковыя могілкі, вул. Казлова, 11, Мінск
У дзень памяці нашага знакамітага песняра раім пачытаць пра яго некалькі цікавых артыкулаў:
Марыў пра адзіноту, любіў гуляць у гульню “Хто разагне мой палец?”, пасля 60-ці ствараў любоўную лірыку – цікавосткі пра Якуба Коласа
За што Якуб Колас трапіў за краты?
Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны
Каляндар Якуба Коласа. Як беларускі класік уяўляў дні тыдня