​​Дзень настаўніка – сумны дзень, бо настаўнік зараз – ці не самая беспраўная прафесія ў Беларусі. …

​​Дзень настаўніка – сумны дзень, бо настаўнік зараз – ці не самая беспраўная прафесія ў Беларусі. У дзяржаўных школах настаўнікаў вымушаюць займацца перакладаннем бясконцых паперак і ўдзельнічаць у кожным спектаклі, які ставіць хунта, ад ябацінгаў да фальсіфікацыі выбараў. Вядома ж, ёсць тыя, хто не згаджаецца, але займацца любімай работай гэтым сумленным людзям усё цяжэй.

Зараз пацукі вырашылі дабрацца і да недзяржаўных школ. Бо ў прыватнай школе невядома, што на ўроках гісторыі выкладаюць (раптам сапраўдную гісторыю), якія кнігі рэкамендуюць на літаратуры (мо забароненыя), ну і замест партрэта лукашэнкі , вядома ж, вісіць які Купала ці ўвогуле Вітаўт.

Палову прыватных школ пацукі зачынілі, увялі ліцэнзаванне. Ператварыць адукацыю ў ідэалогію, кантраляваць думкі дзяцей – вось іх мэта. Але дарэмна. Дзеці добра разумеюць, што адбываецца ў краіне, а інфармацыю шукаюць ці не лепш за сваіх бацькоў. Не атрымалася падмануць дарослых – дзяцей тым больш падмануць не атрымаецца. І пакуль цётка з начосам распавядае, які цудоўны і самы лепшы лукашэнка, дзеці будуць перасылаць адзін аднаму відэа, дзе хлопцы з завода колавых цягачоў крычаць “Сыходзь!”

Свабоду адукацыі!
Свабоду сапраўдным настаўнікам!
Жыве Беларусь!