​​Множацца чуткі пра патаемную мабілізацыю (нібыта мабілізацыю можна схаваць). Што гэта, спектакль д…

​​Множацца чуткі пра патаемную мабілізацыю (нібыта мабілізацыю можна схаваць). Што гэта, спектакль для братэрскіх расейскіх пацукоў? Ці сур’ёзны намер? Хітры ход хунты дзеля захавання іржавых “крэпкіх арэшкаў”? Не ведаем, але можам сказаць адно. Хлопцам з завода колавых цягачоў зброю даверыць страшна неяк. Ідэолагам і спадарыням з начосамі з выбарчых камісій – яшчэ страшней. Дык каго мабілізаваць?

На шчасце, у галоўнага пацука ёсць крутыя хлопцы! Самыя смелыя (асабліва супраць пенсіянераў і студэнтак), самыя прафесійныя (асабліва ў галіне пакаяльных відэа), самыя верныя (добрым зарплатам і прэміям). Красаўцы, карацей кажучы.

Красаўцы, вы там як? Навіны пра вайну глядзіце па БТ, ці ў экстрэмісцкіх каналах чытаеце? Па законе вам, вядома ж, далі б адтэрміноўку, але часам не да законаў. Усё як вы любіце. Сядзіце, мабыць, думаеце, што гаспадар вас у пекла не кіне? Мо і не кіне, але ж ліха яго ведае.

Мы, дарэчы, супраць таго, каб вас магілізавалі. Беларусы не звяры нейкія, не. Суд, толькі справядлівы суд. Здаецца, краты ўсё ж лепш за вечны супакой недзе ў лясах Украіны. Так што, самы час пачынаць таемна жадаць нам перамогі

Пачвары адкажуць!
Не вайне!
Жыве Беларусь!