КДБ затрымаў 118 працаўнікоў ГУБАЗіКу, а пасля арыштаваў сам сябе, – вельмі б хацелася чытаць сёння такія загалоўкі навін, але маем, што маем…
Кожны дзень у Беларусі адбываюцца затрыманні. Апошнім часам дык увогуле пачкамі людзей грабуць
Што да раёна, то напрыканцы кастрычніка ў адзін з дамоў на вуліцы Варвашэні прыязджалі нелюдзі на чорным бусе...
(с)
Так, Беларусь сёння – гэта вялізная турма, у якой кожны чалавек нешчаслівы па-свойму, а “наглядчыкі” тым часам спрабуюць зрабіць так, каб моцныя людзі ўбачылі ў люстэрках паслухмяных зомбі: раты прашыты чырвона-зялёнымі ніткамі, рукі больш не трымаюць родны сцяг, яны за спіной, у тэлефонах падпіскі на БТ, кухонныя крытыкі гавораць выключна шэптам. Але годны беларус у люстэрку ўбачыць толькі годнага беларуса з воляй да пераменаў.
Беларусь сёння – гэта краіна, у якой закон часова на вакацыях. Але ў нашых сілах вярнуць яго, вызваліць усіх палітвязняў з турмаў і знесці крыважэрны рэжым.
Сённяшнія беларусы, кідаючы касыя погляды на цёмныя бусы, на пытанне ў галаве: “Ці ёсць страх?”, адказваюць сабе, што ўжо няма. КОЛЬКІ Ж МОЖНА БАЯЦЦА.
Бо гаспадары Беларусі – гэта беларусы, сапраўдныя воіны, а не запэцканыя прыслужнікі хунты! Не ведаю, хто там здаўся, затое ведаю шмат тых, хто працягвае дужацца ўнутры краіны і гатовы паўстаць у патрэбны момант, каб давесці справу да канца!
Дасылайце вашыя навіны, думкі, погляды, фота/відэа ў ананімны бот @mog_drive_bot