#новыясловы У сёньняшнім „афіцыйным“ слоўніку пальцы называюцца: вялікі, указальны, сярэдні, безымен…

#новыясловы

У сёньняшнім „афіцыйным“ слоўніку пальцы называюцца: вялікі, указальны, сярэдні, безыменны, мезенец.
У даведніку „Анатамічныя назвы“ для мэдыкаў (1926): адзінец, паказальнік, сярэднік, персьцянец.

У гаворках ёсьць і такія назвы пальцаў:
1-га — „старшы/тоўсты палец“, „пучка“;
2-га — „указчык“, „ражняк“;
4-га — „паўзьмезяны“, „глухі“, „нямы“, „казінец“;
5-га — „малы“, „карачык“.