У выхадныя ў Беларусі прагназуюць да –15 °С і моцны снегапад.У суботу будзе воблачна з праясненнямі….

У выхадныя ў Беларусі прагназуюць да –15 °С і моцны снегапад.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны снег, месцамі магчыма мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, 4–9 м/с, парывы ​​дасягнуць 12 м/с. Тэмпература паветра будзе вагацца ў дыяпазоне ад –9 да –1 °С.
У нядзелю, 20 лістапада, таксама воблачна з праясненнямі, прагназуюцца снег, слабы туман, шэрань і галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, 2–7 м/с. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да –15 °С, а ўдзень да –1…–6 °С.

Беражыце сябе!

На першым фота: Учора на ўнутраным кальцы, перад Партызанскім праспектам адразу ў другой паласе адбылося ДТЗ.
Вiтаем камунальнiкаў, у якiх усё пад кантролем). На самой справе – не.
Раптам наступiла зiма…

@mog_drive