Позняя восень і зіма – складаны час для птушак. Дні кароткія, ночы халодныя, таму трэба з’есці шмат…

Позняя восень і зіма – складаны час для птушак. Дні кароткія, ночы халодныя, таму трэба з’есці шмат ежы за кароткі тэрмін, каб хапіла сіл дажыць да раніцы. А з-пад снегу і лёду корм увогуле бывае не дастаць.

Каб дробным птушкам было лягчэй перажыць маразы, можна павесіць за акном або на дрэве кармушку. Птушкам патрэбна высокаэнергетычная ежа (з высокім утрыманнем тлушчу) – таму раім падкормліваць птушак несалёным нясмажаным насеннем сланечніку, арахісам ці павесіць кавалачак сала.

А назіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушку, – асабліва з дзеткамі – асобнае задавальненне.
#птушкілякармушкі

Фота: Іна Шкурко, Кацярына Вараб’ёва, Валер Пясецкі, @ptushkafota.