“Пакуль ты спіш, гайдаецца зямля бяляваю дзяўчынкай у сусвеце,Сады квітнеюць, нiбы ў першы раз, губ… 16.04.2021M4 “Пакуль ты спіш, гайдаецца зямля бяляваю дзяўчынкай у сусвеце,Сады квітнеюць, нiбы ў першы раз, губляючы пялёсткаў белы снег.Пакуль ты спіш, я для цябе пішу. Старонкі перагортвае мне вецер,Чарніліцы азёраў зіхацяць, і час спыняе свой адвечны бег.Пакуль ты спіш, я мару аб жыццi, дзе будзем мы ісці з табою разам,Дзе знойдзе нас каханне ўпершыню – бязмежнае, як чысты далягляд.Ты спі пакуль, далёкім будзе шлях. Яго прайсці павінны мы сам насамЗ усім, што нам падрыхтаваў наш лёс. Прачнешся – будзе ўсё на новы лад.”©Дабранач, даражэнькiя