Паводле @belamova на старшакласнікаў ціснуць з-за таго, што яны не жадаюць ездзіць на прапагандысцкі…

Паводле @belamova на старшакласнікаў ціснуць з-за таго, што яны не жадаюць ездзіць на прапагандысцкія экскурсіі.

Адзін з бацькоў распавёў, як за адмову ад такой экскурсіі ў Трасцянец, яго дзіця спачатку давялі да слёз, а потым і зусім адвялі да завуча, якая… абазвала «пацуком» Святлану Ціханоўскую:

«Я не давяраю і не хачу, каб маё дзіця ехала, і дзіця пра гэта відавочна паведаміла выкладчыку. А выкладчык пачаў гарлапаніць на дзіця, давёў да слёз. Дзіця папрасіла патэлефанаваць бацьку, але настаўнік адмовіўся. Завялі да завуча. Спрабавалі правесці выхаваўчую гутарку. Завуч пачаў расказваць пра тое, што Ціханоўская пацук, і збегла за мяжу. Казала, што людзі не ведаюць гісторыю і выходзяць на мітынгі(бчб), самі не разумеючы навошта і што да чаго».

Дарэчы, 9 снежня ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» так званыя ўлады плануюць ушанаваць памяць ахвяр генацыду беларускага народа.

Цікава, а гэты мітынг-рэквіем выпадкова не з’яўляецца такой вось “экскурсіяй” дзеля карцінкі ў праўладных СМІ?

@mog_drive