Раніцай 30 чэрвеня 1999 года жыхары вёскі Мікалаеўка, што ў Сьветлагорскім раёне, пачулі выбухі і аўтаматныя стрэлы. У вёску увайшлі людзі ў чорнай і камуфляжнай форме. Яны ўрываліся ў хаты, хапалі людзей, вывалаквалі іх на вуліцу і пад дуламі аўтаматаў загадвалі легчы на зямлю. З будынку сельсавету быў сарваны сьцяг і вывешаны расейскі.