Слоўнічак: назвы ягадаў па-беларуску

M4

#Слоўнічак: ЯГАДЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

• земляника — сунíцы
• клубника — трускáўкі, трускáлкі, клубнíцы
• голубика — дурнíцы, буякí (ягадам прыпісвалі дурманны пах, які папраўдзе дае багун)
• черника — чарнíцы
• брусника — брусьнíцы
• красная смородина — парэ́чкі (чорныя ў народзе завуцца інакш)
• клюква — журавíны
• ежевика — ажы́ны

Увага!
Па-беларуску зборныя назвы ягадаў ↑ у множным ліку. Пайшлі ў чарніцы.
Але:

• крыжовник — агрэ́ст
• шиповник — шыпшы́на
• жимолость — бружмéль

Артыкул з дэталямі: https://svaboda.azureedge.net/a/jahady/31354840.html