225 гадоў! 17 ліпеня 1796 года нарадзіўся Ян Чачот – паэт-рамантык, філамат, філарэт, фалькларыст, этнограф, сябра Адама Міцкевіча, адзін з найбуйнейшых дзеячаў беларуска-польскага літаратурна-фальклорнага сумежжа XIX ст.
…
Ці пра гэта ўсё забудзеш, Калі важным панам будзеш?
О каб помнілі мы, зналі, Чые рукі нас люлялі,
Бліжнім мо спрыяць бы ўмелі, Сэрцам бы не ачарсцвелі!
Мо братоў з гнілых хацінак Не ганялі б, як скаціну.
Плён іх працы б шанавалі, Каласка б не растапталі.
Іх да сэрца б прытулілі Ды навукам навучылі.
Помні: многія з тых хатак Нам другіх давалі матак. Крыніца: Historyja