На 104 годзе жыцця памерла Эльжбэта Радзівіл
Захавальніца памяці рода Радзівілаў падказвала беларускім рэстаўратам, як выглядаў Нясвіжскі замак у яе дзяцінства. Туды яна прыязджала на канікулы да бацькі.
— Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску. Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён. Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёння размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька з нясвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску, – казала яна падчас візіту ў Беларусь у 2009 годзе.