“Усё пачынаецца за зачыненымі дзвярыма, калі гук бразгання ключоў і паварочвання замка ў дзвярах выклікае панічную дрыготку. Як мы можам вызваліцца, калі шмат хто з нас усё яшчэ ў сваім асабістым палоне?”
У студзені 2021 года ўбачыў свет мастацкі кароткаметражны фільм пра падзеі на плошчы Пераменаў у ноч на 16 лістапада 2020-га: https://youtu.be/c4QfoNgqiJg ( І частка). Аўтарка і рэжысёрка фільму Анастасія Мацкевіч зняла яшчэ дзве кароткаметражныя стужкі ў якасці працягу-анталогіі.