ПАНЯДЗЕЛАК
Ён не багаты на падзеі.
На свет глядзіць, нібы праз сон.
Здае пасуду панядзелак
I, хмурачыся, п’е расол.
Няяснай яснасцю надзелены,
Хацеў бы ён паўсюль паспець.
А ў галаве яшчэ нядзеля
Варочаецца, як мядзведзь.
Адвыкла глушыць цэх кавальскі
I, як чаляднік, хмуры дзень
На гулкі дол балванку валіць,
Здаецца, вобмацкам ідзе.
Ах, панядзелак, панядзелак.
Хмурынка смутная сплыла.
А можа, не было нядзелі?
Не, ўсё-такі яна была!..
©Р. Барадулiн
Добрай раніцы!
@mog_drive_chat
Ён не багаты на падзеі.
На свет глядзіць, нібы праз сон.
Здае пасуду панядзелак
I, хмурачыся, п’е расол.
Няяснай яснасцю надзелены,
Хацеў бы ён паўсюль паспець.
А ў галаве яшчэ нядзеля
Варочаецца, як мядзведзь.
Адвыкла глушыць цэх кавальскі
I, як чаляднік, хмуры дзень
На гулкі дол балванку валіць,
Здаецца, вобмацкам ідзе.
Ах, панядзелак, панядзелак.
Хмурынка смутная сплыла.
А можа, не было нядзелі?
Не, ўсё-такі яна была!..
©Р. Барадулiн
Добрай раніцы!
@mog_drive_chat