Штогод 30 жніўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.
У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
Таксама дагэтуль невядомыя абставіны сьмерці у 2020 годзе некалькіх чалавек. Іх сваякі і сябры лічаць, што яны маглі быць забітыя падчас пратэстаў. Гэта: Мікіта Крыўцоў, 28 год, Жодзіна, знойдзены павешаным; Аляксандар Дзямідаў, 25 гадоў, Бараўляны, знойдзены мёртвым; Канстанцін Шышмакоў, 29 гадоў, Ваўкавыск, нібыта ўчыніў самагубства; Арцём Парукаў, 19 гадоў, Менск, зьбіты машынай. @radiosvaboda