#есть_мнениеДавайце пашыраць ужыванне нашай роднай мовы! Старайцеся заўседы ў краме, на запраўцы ад…

#есть_мнение

Давайце пашыраць ужыванне нашай роднай мовы!
Старайцеся заўседы ў краме, на запраўцы адказваць “Дзякуй”. Я гэта практыкую ўжо больш за паўгода, нiводнага адмоўнага водгуку за гэты час не было. Найбольшае — гэта здзiўленне ў нейкiх невялiкiх крамах цi кiёсках. У маiм гiперы ўжо ўсе касiры звыклiся i не звяртаюць увагi, мабыць я не адзiн такi.
Вазьмiце за звычку паўсюль у iнтэрнэтах пiсаць на мове. Можна не саромецца i ёсць час падумаць цi падглядзець у перакладчык.
Рабiце “чэлендж” дома. Размаўляйце толькi па-беларуску, гадзiну, дзве, дзень, тыдзень. Як самi для сябе вызначыце. Можна прыдумаць гульню, прыцягнуць да гатага сваiх сямейных, дзяцей, сяброў.
Чытайце кнiгi па-беларуску, вельмi добра дапаўняе моўны запас.
Ня трэба саромецца, ў гэтым няма нiчога брыдкага. Брыдка быць ёлупнем неадукаваным. Брыдка цурацца сваiх каранёў, сваёй спадчыны.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!” (с)