ДЫСКУСІЯ: ШТО АДЗНАЧАЦЬ БЕЛАРУСАМ – 8 МАЯ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ 9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
Аляксей Ластоўскі – акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук: “Цалкам магчыма так, што могуць суіснаваць розныя мадэлі памяці ў межах адной палітычнай нацыі. Я б заклікаў да такой мадэлі плюралізму камемарацый – не навязваць, як трэба, а даваць людзям магчымаць шукаць свой шлях і адзначаць свята ў той традыцыі, якая ім больш характэрная. Няма сэнсу заклікаць забараняць людзям святкаваць Дзень перамогі 9 мая, але таксама было б добра, каб пашыралася традыцыя адзначаць Дзень памяці і смутку. І гэтыя дзве версіі памяці могуць суіснаваць”. Цалкам каментар Аляксея Ластоўскага ў відэа.